|
|
Представляем первый выпуск тематической странички «Кааператар» — совместного проекта «Мінскай праўды» и Минского облпотребсоюза
Корреспондент «МП» встретился с председателем правления облпотребсоюза Виктором КАШПЕЕМ.
|
С почетной миссией — вручить подарок от нашей редакции лучшему отделению связи — мы с начальником Столбцовского районного узла почтовой связи Раисой Шидловской приехали в Хотову. Здесь у нас есть верные друзья¬подписчики. И хотя в деревне сейчас начинается малая посевная — на личных огородах работ невпроворот, наши подписчики остались верны «Мінскай праўдзе», за что мы им очень благодарны.
|
Учора, у апошні дзень першага вясновага месяца, завяршылася падпіска на друкаваныя выданні на другі квартал. Шчыра кажучы, чакалі вынікаў з цікавасцю і вялікімі спадзяваннямі. І нашы надзеі спраўдзіліся: падпісчыкаў у «Мінскай праўды» пабольшала. Гэтаму, прызнаемся, мы вельмі рады, паколькі новая канцэпцыя газеты, абноўлены калектыў з годнасцю вытрымалі першае важнае выпрабаванне.
|
Сёння не кожная гаспадыня можа справіцца са швейнай машынкай, не гаворачы ўжо пра ткацкі станок. Шчыра кажучы, многія яго ў вочы не бачылі. Раней жа ткаць умелі ўсе. Самых выдатных майстрых ведалі далёка за межамі іх роднай вёскі і запрашалі ў самы адказны момант — калі заладжвалі кросны. Аляксандра Праташчык памятае той час, калі ў яе роднай вёсцы Старыя Дарогі амаль у кожнай хаце быў свой ткацкі станок…
|
Любаншчына — край з багатай, слаўнай гісторыяй. Яго жыхары ўмелі даць дастойны адпор ворагу: нездарма ж гэты раён у гады Вялікай Айчыннай вайны быў цэнтрам магутнага партызанскага руху на Міншчыне. Ніколі любанчане не баяліся і цяжкай работы. Гэтая зямля дала нашай краіне васемнаццаць Герояў Сацыялістычнай Працы. Пра яе дзень сённяшні карэспандэнт “МП” гутарыць са старшынёй Любанскага райвыканкама Васілём Акулічам.
|
«Усе мяне чакаюць, для ўсіх я добры госць, для кожнага штонебудзь у гэтай сумцы ёсць…». Гэтыя словы вясёлага радыёпаштальёна міжволі прыгадаліся ў час гутаркі з начальнікам Нясвіжскага раённага вузла паштовай сувязі Аляксеем Бурдзюком. Сапраўды, чаго толькі сёння няма ў сумцы паштальёна! Цяпер тут не толькі перыядычныя выданні і паштовая карэспандэнцыя. Работнікі паштовай сувязі і камунальныя плацяжы трымаюць, і пенсію прывозяць, і гандлем займаюцца. У апошні час і абутак у рамонт бяруць у вёсках, дапамагаючы раённаму камбінату бытавога абслугоўвання.
|
Салігорскае унітарнае вытворчае прадпрыемства “Ніва”, якое ў шэрагу іншых стаяла ля вытокаў новай галіны ў індустрыі нашай краіны — цяжкага машынабудавання для горназдабываючай прамысловасці, вырасла… з сялянскай гаспадаркі. З той, што яшчэ ў 1992 годзе заснаваў бацька цяперашняга генеральнага дырэктара “Нівы” Сяргея Рамановіча.
|
У мінулым годзе аб’ём рэалізацыі паслуг і прадукцыі адкрытага акцыянернага таварыства “Слуцкая фабрыка пашыву адзення” вырас на 6,5 працэнта і дасягнуў 1,7 мільярда рублёў. На 11 працэнтаў павялічыўся летась і прыбытак.
|
У Вясеі настрой вясенні
Вясея — аграгарадок, назва якога пасуе да вясновага настрою вясейцаў, што прыйшлі на сустрэчу з журналістамі «Мінскай праўды» ў Слуцкім раёне. Заслужаны брыгадзір паляводчай брыгады Васіль Шусцер прызнаецца, што ён — вялікі аматар гумарыстычных твораў, якія ўзнімаюць настрой чытачам. Ён пажадаў, каб час ад часу і на старонках «Мінскай праўды» з’яўляліся і гумар, і сатыра. Хацелася б, каб было больш публікацый на роднай мове. Бібліятэкар Надзея Губчык пацвердзіла, што вельмі ўважліва чытае нашу газету і яна сама, і чытачы бібліятэкі. Звяртаюць на сябе ўвагу публікацыі, прысвечаныя 65-годдзю Вялікай Перамогі, матэрыялы аб надзённых праблемах жыхароў Міншчыны.
|
Руплівасці і стараннасці Ірыны Міхайлаўны Стальмаховіч, паштальёна аддзялення сувязі “Крупкі-1”, можна толькі пазайздросціць.
|
У блiжэйшы аўторак, 9-га сакавіка, карэспандэнты “Мінскай праўды” будуць рады сустрэцца з жыхарамі адразу двух рэгіёнаў Міншчыны — выязная прыёмная нашай рэдакцыі будзе працаваць у Любанскім і Слуцкім раёнах.
|
|
|