У блiжэйшы аўторак, 9-га сакавіка, карэспандэнты “Мінскай праўды” будуць рады сустрэцца з жыхарамі адразу двух рэгіёнаў Міншчыны — выязная прыёмная нашай рэдакцыі будзе працаваць у Любанскім і Слуцкім раёнах.
Мы ахвотна выслухаем кожнага, хто пажадае падзяліцца з намі цікавай навіной, унікнем у сутнасць вашых жыццёвых праблем і паспрабуем дапамагчы іх вырашыць. Таксама рады будзем абмяняцца думкамі па надзённых пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця згаданых рэгіёнаў і аб іх перспектывах.
У Любанскім раёне выязная прыёмная “Мінскай праўды” будзе працаваць з 10.00 да 12.00 у зале пасяджэнняў мясцовага райвыканкама і ў вёсцы Смольгава, у будынку Юшкавіцкага сельсавета.
У Слуцкім раёне мы чакаем вас, дарагія нашы чытачы, з 15.00 да 17.00 на сустрэчах, якія пройдуць у Слуцкай раённай бібліятэцы і ў вёсцы Вясея, у памяшканні мясцовага Дома культуры.

