Руплівасці і стараннасці Ірыны Міхайлаўны Стальмаховіч, паштальёна аддзялення сувязі “Крупкі-1”, можна толькі пазайздросціць.
Яе ўчастак — гэта амаль 600 падпісчыкаў. А яшчэ — пенсіі, пераводы, пісьмы… І ўсё пешшу, і ўвесь час подбегам. Таму што навіны ў кожны дом павінны прыходзіць своечасова, упэўнена Ірына Стальмаховіч.

Ірына СТАЛЬМАХОВІЧ (справа) з радасцю дзеліцца свежымі навінамі з гараджанамі.
Гэтая жанчына ўвіхаецца на сваім участку, нібы гаспадыня на кухні. Ведае, каму патрэбны свежыя навіны, а каму — цёплае слова. І для кожнага ў яе знаходзіцца вольная хвілінка. За 40 год працы паштальёнам Ірына Міхайлаўна зарэкамендавала сябе адказным работнікам.
Святлана ВЫСОЦКАЯ.

