Вёска пад бусліным крылом

Слова “шляпа” ў беларускай мове ўжываецца толькі ў пераносным значэнні — так называюць чалавека нерашучага, незнаходлівага, неэнергічнага... У Вілейскім раёне ёсць вёска Шляпы, толькі жывуць там зусім не “шляпы”, хаця жартам вяскоўцы калі-нікалі так адно аднаго і назавуць.

Тут жылі ўсе яго персанажы

(Заканчэнне. Пачатак у №85 за 10 чэрвеня).
 
У кастрычніку 1938 года Кузьму Чорнага арыштавалі (кажуць, што ў той дзень бацька пісьменніка Карл Феліксавіч вярнуўся дамоў сам не свой: доўга сядзеў моўчкі, а потым лёг спаць, і ўжо не прачнуўся). Аднак яму ў параўнанні з многімі яго сябрамі па «Маладняку» і «Узвышшы» пашчасціла: праз восем месяцаў ён апынуўся на волі. Праўда, перажытае за кратамі сур’ёзна падарвала здароўе пісьменніка...

Мама-харашуха

“Пасвячэнне ў майстры” — менавіта так называлася персанальная раённая выстава Наталлі Крывашэй — аператара ЭВМ УП “Магазін №10”, арганізаваная клубам майстроў народнай творчасці Нясвіжа ў мінулым годзе.

Уважаемые читатели!
Наш сайт переехал на новую площадку – www.mpravda.by
6 сентября 2014 года в Заславле в День белорусской письменности был презентован новый интернет-портал «Мінскай праўды».
По старому адресу www.minpraud.by можно ознакомиться с архивом публикаций за 2008-2014 годы.

Поиск:
Архив
Выездная приемная «МП»
Актуально
Официально
Спорт
Медыяфорум
Месцічы
Прадзіва вечнасці
Імпрэзы
Cітуацыя
Даты
Абітурыенту на заметку
Инвестиции
Прафесія
Захапленні

ПРИЛОЖЕНИЯ


Все приложения
12 июня 2010  №86-87

Вёска пад бусліным крылом

12 июня 2010
Месцічы
Слова “шляпа” ў беларускай мове ўжываецца толькі ў пераносным значэнні — так называюць чалавека нерашучага, незнаходлівага, неэнергічнага... У Вілейскім раёне ёсць вёска Шляпы, толькі жывуць там зусім не “шляпы”, хаця жартам вяскоўцы калі-нікалі так адно аднаго і назавуць.
 
Капелюшы Смаленскіх


 


Мяркую, што з’явілася вёска прыкладна ў часы “мікалаеўскай вайны” — так тутэйшыя называюць Першую сусветную. Тут і могілкі былі салдацкія пачатку XX стагоддзя, ды толькі астанкі потым перавезлі. Першыя ж афіцыйныя згадкі пра Шляпы датуюцца 1923 годам: тады вёска была даволі вялікая, налічвала 42 двары і 244 жыхары. Цяпер шляпаўцаў усяго 13.

Зінаіда СМАЛЕНСКАЯ замест пудзіла на агародзе вырасціла клёны.

Суботнім ранкам старасту невялікай вёсачкі Зінаіду Смаленскую я адарвала ад “пасяўных” работ. Бабуля мацала глебу і прыгаворвала:

— А мокрая зямля, гэта ж столькі дажджу, а не дай Божухна! — За ёю следам круцілася котка. — Сяброўка мая, усюды ходзіць хвастом, такая ласкавая.

Зінаіда Іосіфаўна і расказала мне гісторыю, якую некалі чула ад першых шляпаўцаў:

Дзядзька Мікола на самаробным трактары добра спраўляецца са сваімі соткамі і суседзям дапамагае.СМАЛЕНСКАЯ замест пудзіла на агародзе вырасціла клёны.


— Як засноўвалі гэтую вёску, то была спрэчка, дзе яе размясціць. Бліжэй да дарогі ці паводдаль, дзе быў добры выган для пашы і агародаў. Спрачаліся-спрачаліся, перанеслі падалей, у лог, у нізіну.  Быў сярод жыхароў гэтых адзін мужчына, які ніколі не здзяваў шляпы. З-за гэтай яго шляпы вёску так і назвалі, — узгадала Зінаіда Іосіфаўна.

Відаць, мужчына гэты быў не з простага люду, бо капялюш быў сімвалам улады, поспеху, багацця і знатнасці.

— Толькі ён і насіў? Можа, яшчэ хто адважыўся? — Шчыра прызнацца, перад паездкай я марыла зрабіць здымак хоць аднаго шляпаўца ў капелюшы, і тады ў роспачы сцяміла, што гэта нерэальна.

— Былі некалі і ў майго гаспадара дзве шляпы, ужо пааддавала ўсё. Хадзілі, чаму не, мода была. Ды цяпер ужо наўрад ці знойдзеш.

Атрымліваецца, што назва вёскі засталася ў спадчыну недзе з часоў Расійскай імперыі. А калі б з’явілася пазней, звалася ўжо б па-беларуску — Капелюшы. Вось у іх-та і справа!

Калі распытвала ў сельсавеце пра вёску, сакратарка неяк абмовілася, што, маўляў, там усе Смаленскія жывуць. І не падманула. Усе як адзін Смаленскія! Але ёсць у шляпаўцаў і яшчэ адно, неафіцыйнае, прозвішча  — Дарахвейчыкі. Кажуць, быццам некалі ў вёсцы жыў дзед па мянушцы Дарахвей. Аднаго разу хтосьці з немясцовых, не разабраўшыся, што гэта імя ў яго такое, назваў Дарахвейчыкам яго сваяка. Вяскоўцам такая мянушка прыйшлася даспадобы, і яны сталі жартам адно аднаго так клікаць.

Яшчэ па дарозе кінуліся ў вочы пажарышчы, безгаспадарныя дамы. Шляпы гарэлі тры разы:

— Ужо колькі разоў было ў нас страху! Ой, многа згарэла, ажно пяць хат. Малыя падпалілі сена. А пасля яшчэ адзін пажар быў. П’яніца на маім баку жыў. Такі харошы і красівы хлапец, Божа мілы, і робіць усё акуратна. У нас з ім тэлефоны паралельныя былі, я ўжо спаць легла, як мой тэлефон пачаў бранчэць. Я ўскочыла — Божа, што ж гэта робіцца! Я і сюды, я і туды, і трубку зняла, каб не бранчэў. Як тут ля акна, гляджу, ужо зарыва, гарыць Жоржыкава хата (сусед так завецца). Аднаго разу варыўня суседзяў згарэла і веласіпед мой новы. І бачыла яго, ды  толькі страху набралася, і не скеміла схапіць.

На кінутых селішчах, папялішчах і ў гэтым годзе на кветніках зацвілі цюльпаны, нарцысы, півоні. Не хочуць двары забываць сваіх гаспадароў і насуперак часу нагадваюць аб плёне працы іх на зямлі. Баба Рэня памерла некалькі месяцаў таму назад, у яе двары бацяны буслянку пабудавалі самі. І незадоўга да майго прыезду вылупіліся ўжо бусляняты.

Як з палак растуць дрэвы

Зінаіда Іосіфаўна выйшла замуж у Шляпы ў 1953-м годзе, сама нарадзілася ў суседняй вёсцы Спягла. Ужо 18 годоў як жыве адна, аднак ад дапамогі сацыяльнага работніка адмаўляецца. “Пакуль магу, сама спраўлюся”, — разважае жанчына. І спраўляецца. Нават трымае невялікую-неякую гаспадарку:

— Летась адзінаццаць курак было, дык карачуны пазадзіралі, усе кончыліся, ніводнай няма, а сёлета ізноў сабе купіла, толькі пяць. Сорак хвілін у хаце пасядзела, “Кармеліту” паглядзела, выходжу на двор — ляжыць курыца каля міскі раздзёрта. Каршуны, трасца на іх, ніякай рады няма. Дык зараз у хляве зачыняю, калі куды трэба схадзіць. Дык во ўжо нясуцца, яечкі маленькія, але ж свае, ды не ехаць жа  мне ў Лысавічы купляць (суседняя вёска. — Аўт.). Бачыш, навешала ж па агародзе пудзілаў з чырвонымі трапкамі. Думаю, можа, будуць драпежнікі гэтыя баяцца, не паляцяць….

А кляновыя палкі бабулі Зіны ўзялі ды папраросталі, відаць, добрая  зямля, рук на яе жанчына не шкадуе.

Ад адзіноты ратуюць дзеці, унукі. І  песні:

— Святыя песні ёсць, у сшытак запісала некалі, дык я калі і ноччу сама сабе спяваю. Цемра вялікая, ляжыш, апомнішся ды і заспяваеш. Нікому ж не замінаю, что хачу, тое і раблю. Матку часта ўспамінаю, згадваю, як вучыла яна нас: “Нічога не кажыце і не бядуйце, прасіце, каб толькі Бог даў здароўя. У мяне пасля вайны нічога не было, акрамя таго ў што было апранута, а вот жа неяк пабудавалася, дзяцей нарадзіла і выгадавала. Не ганіцеся, усё нажыўное”.  А ў мамы маёй правай рукі не было, у вайну Мікалаеўскую згубіла. Яны адзежу на хлеб мянялі, яна на агароджу электрычную абапёрлася, усю руку і спаліла сабе. Казала, месяц без мовы ляжала. Тады ёй руку хацелі адразаць, во пагэтуль, — Зінаіда Іосіфаўна паказала на локаць, — а яна не далася, тады ўжо рускія салдаты ёй зелле нейкае даставалі, лячылі яе. А пасля вайны васьмёра дзяцей, чатыры хлапцы і чатыры дзяўчынкі, нарадзіла і выгадавала, цяжка было. Казала, як шыць левай рукою вучылася, дык вядро слёз выліла. Помню, як пайшла я ў другі клас, не было чаго насіць, абутку не было, дык кінула хадзіць у школу, пакуль нейкая настаўніца не купіла мне бацінкі. Елі хлеб і без солі, і з мякінай. Адзін год зусім таго хлеба не было, на зацірцы сядзелі. Ішлі на сена, а людзі пытаюцца: а дзе ж ваш хлеб? Гаварылі, што тата панёс, дзе ж ты прызнаешся, што ў нас хлеба няма, у нас жа сям’я. Але ж неяк Бог дзяржаў.

«Жывём ды хлеб жуём»

Недалёка ад старасты жыве дзядзька Мікола, таксама Смаленскі. Ён, бадай, самы заможны гаспадар у Шляпах: трымае каня Буяна, сам змайстраваў невялікі трактар, пабудаваў буслянку за вёскай — на адзінаццаціметровым слупе замацаваў аўтамабільнае кола.

— Жывём ды хлеб жуём! — разводзіць рукамі вясковы Кулібін.

У Міколавым агародчыку няспынна круцяцца “верталёты” — спецыяльныя прылады, каб кратоў адпуджваць. Да невысокай палкі, утыркнутай у зямлю, прымацаваны малыя самаробныя ветракі.  Кажуць, нібыта шуму такіх “верталётаў” баяцца сляпыя шкоднікі. Але найбольш прыцягваюць позірк шпакоўні незвычайнай формы:

— Як зрабіў, як зрабіў… Дрэва ўнутры выгніла, парэзаў яго, днішча прырабіў і страху. Дыркі прасвярліў, вось і шпакоўня.
Кругленькія, як адзін, птушыныя дамы, як пчолы мёд, абляпілі бярозу.

Але больш здзівіла мяне іншая акалічнасць — праз працу Мікола душу пазнае, сваю і аднавяскоўцаў. У майстэрні на адной з паліц ляжаць зашмальцаваныя, у плямах машыннага масла, сшыткі з нататкамі і вершамі.

Дзядзька доўга не хацеў паказваць іх, усё размахваў рукамі і казаў, што не варты ён увагі грамадскасці. І ўсё ж здаўся:

—    Нешта хлопцы нашы “шляпы”
Перасталі насіць шляпы,
Дый жа вечна ў гэтых “шляп”
Адна водка, адзін мат.
Дык за што ж купіць ім шляпы,
Калі ўсё ідзе у ляпы?
Ды якія тут і Шляпы!
З кожным днём пусцеюць хаты
І гараць, гараць, як свечкі,
Хто ад водкі, хто ад печкі...


— Я іх у снах бачу, калі паспею ручку ўхваціць, яна пад тэлефонам ляжыць, дык запішу, а калі не — назаўтра забудуся ўжо тыя радкі, — удакладняе Мікола.

Мы яшчэ троху пачыталі вершы — разважлівыя, поўныя вясковай мудрасці. У мяне і ў Зінаіды Іосіфаўны вочы зрабіліся мокрыя. А дзядзька не пашкадаваў нас і напрыканцы дадаў:

— Адзін, як той мядзведзь зімой у бярлозе, надзейся на сябе, на Бога, дый годзе!

У небе клекаталі бацяны, і шляпаўцы дружна паглядзелі ўверх.

Людзі кажуць, што буслы не селяцца абы-дзе, толькі дзе месца добрае і людзі спагадлівыя. У Шляпах на 13 чалавек ажно тры буслянкі: дзве зладзілі самі птушкі, яшчэ адну змайстраваў дзядзька Мікола. Усе гнёзды занятыя, “вакантных месц” няма. Так што справа ў капелюшы. Ці ў шляпе. А ўвогуле — якая розніца, абы людзям добра жылося пад крыламі буслоў.

Таццяна РУСАКОВІЧ.
Вілейскі раён.
Фота аўтара.

 



Комментариев: 1
Ганна Дарафейчык - 14.06.2010
:)) vo kali hoczasz, a ja i nia vedala, szto majo prozviszcza adtul:))
Добавить комментарий
Имя


ОрганыСайтМинский
МинистерствоНациональныйИнтернет-портал
РегиональныйИнтернет-порталРадио
ПрисоединяйтесьПрисоединяйтесьПрисоединяйтесь

НОВОСТИ В БЕЛАРУСИ

Средний чек туриста посчитают в Беларуси
04.09.2014
В Беларуси внедрят сателлитные (вспомогательные) счета в туризме. Об этом сообщил директор департамента по туризму Минспорта и туризма Вадим Кармазин.
Около Br2 млрд выделено на разработку первой очереди проекта реконструкции Старого замка в Гродно
04.09.2014
Около Br2 млрд выделено на разработку проекта реконструкции Старого замка в Гродно. Об этом сообщила главный специалист главного управления идеологической работы, культуры и по делам молодежи Гродненского облисполкома Оксана Коханова.
БКК стала лидирующим поставщиком калия в Бразилию, заняв 30% рынка
04.09.2014
ОАО "Белорусская калийная компания" стало лидирующим экспортером калия в Бразилию, заняв около 30% рынка этой страны, по данным IFA (Международной ассоциации производителей удобрений). Об этом сообщили в пресс-службе БКК.
В Беларуси в I полугодии открыто 18 кризисных комнат для помощи жертвам домашнего насилия
03.09.2014
В Беларуси в первом полугодии текущего года открыто 18 кризисных комнат, сообщила главный специалист отдела народонаселения, гендерной и семейной политики Министерства труда и социальной защиты Елена Комлик.
Праздник-конкурс
03.09.2014
Около 120 человек примут участие в областном празднике-конкурсе художественного и декоративно-прикладного искусства для людей с ограниченными возможностями "Солнечный мир для всех" 5 сентября в Витебске. Об этом сообщили в Витебском областном краеведческом музее.
В Брестской крепости планируют периодически проводить бесплатные экскурсии для студентов и учащихся
03.09.2014
В мемориальном комплексе "Брестская крепость-герой" прорабатывают вопрос организации периодического бесплатного экскурсионного обслуживания групп студентов и учащихся. Об этом сообщил директор комплекса Григорий Бысюк.

НОВОСТИ МИНСКАЯ ОБЛАСТЬ

Кинотеатр
04.09.2014
Кинотеатр "Москва" станет новой фестивальной площадкой Минского международного кинофестиваля "Лістапад". Здесь пройдут торжественные церемонии открытия и закрытия 21-го по счету форума. Об этом сообщили организаторы.
Католики смогут смотреть в интернете трансляции воскресных служб из двух минских приходов
04.09.2014
Католики Беларуси смогут смотреть в интернете трансляции воскресных служб из двух минских приходов, в Римско-католической церкви (РКЦ) в Беларуси.
В минском торговом центре изъяли контрабандные овощи и фрукты на Br100 млн
04.09.2014
Сотрудники финансовой милиции изъяли более 4 т фруктов и овощей, нелегально ввезенных на территорию Беларуси. Об этом в пресс-службе Комитета государственного контроля.

НОВОСТИ В МИРЕ

Порошенко обсудил с Меркель план мирного урегулирования на Донбассе, который может стать основой для переговоров в Минске
04.09.2014
Президент Украины Петр Порошенко провел телефонные консультации с канцлером Германии Ангелой Меркель, они обсудили усилия для достижения мира на Донбассе. Об этом сообщает пресс-служба Порошенко.
Пан Ги Мун приветствует переговоры о реализации плана мирного урегулирования конфликта в Украине
04.09.2014
Генеральный секретарь ООН Пан Ги Мун воодушевлен продолжающимися обсуждениями между президентами Украины и России, сообщает БЕЛТА со ссылкой на Центр новостей ООН.
Порошенко рассчитывает на начало 5 сентября мирного процесса
04.09.2014
Президент Украины Петр Порошенко надеется, что на следующей встрече трехсторонняя контактная группа начнет переговоры о процессе мирного урегулирования ситуации в Донецкой и Луганской областях. Такая информация размещена на официальном сайте главы украинского государства.
все новости

Курсы валют НБРБ

Доллар США: 10430 Br

Евро: 13700 Br

Российский рубль: 280 Br

Погода

2 сентября. +16...+31.

Облачно с прояснениями, преимущественно без осадков.

Ветер северный 4 - 9 м/с

ОПРОС

На чем вы никогда не будете экономить?
© Газета "Мінская праўда" (2008-2010)
Свидетельство о регистрации №1138, 29 января 2010 года.
info@minpraud.by
RATING ALL.BY