Стратегическое партнерство

Президент Республики Беларусь Александр Лу­кашенко поздравил Председателя Китайской Народной Республики Ху Цзиньтао и китайский народ с 20-летием установления белорусско-китайских дипломатических отношений, сообщили в пресс-службе Главы белорусского государства.

Курс на процветание

Президент Республики Беларусь Александр Лукашенко поздравил Президента Республики Казахстан, Председателя Народно-Демократической партии «Нур Отан» Нурсултана Назарбаева с убедительной победой возглавляемой им партии на выборах депутатов Мажилиса Парламента Казахстана, сообщили в пресс-службе Главы белорусского государства.

Ждем сообщений

Отправьте эсэмэску в областную газету «Мінская праўда» на «горячий телефон» (8-044) 551-02-59 (Velcom). Поделитесь с нами чем-то интересным, что вы заметили вокруг себя, что вас взволновало и достойно внимания СМИ.

Уважаемые читатели!
Наш сайт переехал на новую площадку – www.mpravda.by
6 сентября 2014 года в Заславле в День белорусской письменности был презентован новый интернет-портал «Мінскай праўды».
По старому адресу www.minpraud.by можно ознакомиться с архивом публикаций за 2008-2014 годы.

Поиск:
Архив
За обращением — человек
На слыху
День инженерных войск
Небесная канцелярия
Стихия
Дословно
Марка міншчыны
Спорт
Сотрудничество
Официально
SMS-новости

ПРИЛОЖЕНИЯ


Все приложения
21 января 2012  №11-12

Матчыны кросны і матчына песня

21 января 2012
Доўгажыхар

Чатыры гады таму Яніна Мікульчык, дачка Надзеі Сямёнаўны Крыварот, народнай майстрыхі з Крупак, вярнулася ў бацькоўскую хату, каб дапамагаць на старасці год роднаму чалавеку. Тут і спатрэбіліся матчыны кросны. І яна з гонарам працягвае ткацкую справу. І ткаць, і прасці, і вышываць навучыла маці дачушку яшчэ ў дзявоцтве.

Шчыра кажучы, назваць гэтых жанчын пенсіянеркамі немагчыма — не выглядаюць яны на свой узрост. На­дзея Сямёнаўна, якой летась споўнілася 90 год, нядаўна загадала адвезці яе на вазку ў бліжэйшы бор, каб грыбоў назбіраць: «Вязі, сынок, я хоць сасну пацалую»...

А Яніна ўвосень, пакуль былі грыбы ды ягады, у лес бегала. І кожны раз паказвала маці свой «улоў», расказвала, што нарасло ў іх мясцінах. І тады На­дзея Сямёнаўна вяртаецца ў маладосць, у тую пару, калі яна сама насіла грыбы ды ягады кашамі.

Працаваць жанчыне давялося шмат. Напачатку на чыгунцы, а потым у леспрамгасе. Убачыўшы яе неяк у лесе, ляснічы папрасіў дапамагчы смалу збіраць. І яна дапамагла, хоць і цяжка было вёдры цягаць. Ды прызвычаілася, плацілі добра. Дачок і сына з сямі год з сабой брала. Прадавалі журавіны, грошы на дом ішлі. Лазню, летнюю кухню за іх пабудавалі. А потым трэба было ваду і газ праводзіць, дом цэглай абкладаць.

Чарніцы сушылі, на чай іх заварвалі. Брусніцы смажылі ў печы і ў драўляныя бочкі складвалі. Дагэтуль Яня памятае смак тых ягад: «Бульбачку адварыш і з падсалоджанымі брусніцамі — так пад’ясі… Каўбас у магазіне не было».

Надзея Сямёнаўна ўзгадала ваеннае ліхалецце. Праслязілася. Калі пачалася вайна, яны з бацькамі жылі ў Бярэзінскім раёне. Вакол лес, днём паліцаі гаспадараць, вечарам — партызаны. Вёску мужа карнікі цалкам спалілі. Спалілі яны і бацькоўскую хату Надзеі. Давялося потым у зямлянцы жыць. А калі немцы адступілі — навезлі бярвенцаў і свой дом пабудавалі. Тры сям’і жылі ў ім доўга, на цеснату не скардзіліся, радаваліся мірнаму ранку.

Хоць і напаўгалодныя былі. Таму пасля вайны яна вялікую гаспадарку трымала, каб мець усё сваё.

— Грамату я мела па тым часе добрую, сем класаў да вайны скончыла. А вось паступіць нікуды не змагла, бо ў камсамол бацька не даў запісацца. А я ж, дзеўкі, плакала, хацела быць камсамолкай. А ён прыгразіў: «Лапці плесці не буду». А як без іх у школу за сем кіламетраў хадзіць? — успамінае яна сваю маладосць.

Ткаць яе маці навучыла, калі яна была яшчэ дзяўчо. І пасаг сабе ткала — дарожкі, абрусы, ручнікі. Прывучаная да кроснаў, яна пакідала іх толькі летам, калі шмат работы было. А зімой зноў за іх садзілася. Усякай працы жыццё навучыла.

Паказала майстрыха тыя вырабы, што ў доме засталіся. Колькі год прайшло, а ручнікі, посцілкі, набажніцы і сёння радуюць вока. А колькі ж на розных выставах засталося, колькі раздарыла! І ў Маскву яе тканкі паехалі, і нават у Францыю. Кажа, што пазалетась яна яшчэ за кроснамі сядзела. А зараз дачка ўжо спрытней тчэ. Дарэчы, на абласным конкурсе-свяце «Матчыны кросны», што праводзіўся ў Старых Дарогах, Яніна атрымала першае месца за хуткасць ткацтва.

І сёння не трэба кросны забываць, лічыць Надзея Сямёнаўна, каб было чым займацца доўгімі зімовымі вечарамі.

— Ці сумна на пенсіі?

— Няма калі сумаваць.

Каб грыбы, ягадзіну ўзяць, гадоў да сямідзесяці пяці Надзея Сямёнаўна садзілася на ровар і імчэла ў лес: «Я нікога не баялася».

— Ой, калі сумаваць? Карова была, свінні. Як вольная хвіліна — я ў клуб бегала.

У мясцовай самадзейнасці ўдзельнічала, у ансамблі «Вясёлыя бабулі». З канцэртамі па Міншчыне ездзіла, прыпеўкі спявала.

— А хто навучыў песням?

— Дзярэўня. Раней усюды пелі.

— «Вспомні, мама дарагая, как праважала ты мяне», — распачала баба Надзя.

І Яніна падхапіла:

— «А я, малодзенькі мальчышка, у Германію ляцел…».

Слухаючы гэтыя спевы, падумала, што хоць і не любіць жанчына чорны колер, чорную нітку ў яе лёсе вайна выткала.

— Харошая жысь была, мама мне дзяцей пагадавала. Дзеці мае проста чуда: сын не курыць і не п’е, дочкі спраўныя. Во і мяне даглядае дачка. І жыць мне інцірэсна, і пенсія харошая. Нявестку сваю люблю...

— А за што нявестку любіце?

— Сыну майму добра, яны харашо жывуць, дзве дачкі вырасцілі. Мяне мамай заве, сама так захацела.

Павучыла мяне Надзея Сямёнаўна, што трэба ў Бога верыць. Тады ён добрую долю дасць. Мама яе і бацька раслі сіротамі, служылі разам у бацюшкі. Там і пазнаёміліся. Калі пажаніліся, бацюшка даў ім надзел зямлі, хацёнку купіў.

— Чаго б вам яшчэ хацелася?

— Пажыць… Мая мама 115 год пражыла, брат — 96. Апеціт у мяне, дзеўкі, харошы.

Пасля гэтых слоў старэйшая гаспадыня гасціннай хаты запрасіла пачаставацца груздамі, што Яніна сабрала. Цудоўны смак! Такія грузды некалі мой бацька збіраў…



Комментариев: 0
Добавить комментарий
Имя


ОрганыСайтМинский
МинистерствоНациональныйИнтернет-портал
РегиональныйИнтернет-порталРадио
ПрисоединяйтесьПрисоединяйтесьПрисоединяйтесь

НОВОСТИ В БЕЛАРУСИ

Средний чек туриста посчитают в Беларуси
04.09.2014
В Беларуси внедрят сателлитные (вспомогательные) счета в туризме. Об этом сообщил директор департамента по туризму Минспорта и туризма Вадим Кармазин.
Около Br2 млрд выделено на разработку первой очереди проекта реконструкции Старого замка в Гродно
04.09.2014
Около Br2 млрд выделено на разработку проекта реконструкции Старого замка в Гродно. Об этом сообщила главный специалист главного управления идеологической работы, культуры и по делам молодежи Гродненского облисполкома Оксана Коханова.
БКК стала лидирующим поставщиком калия в Бразилию, заняв 30% рынка
04.09.2014
ОАО "Белорусская калийная компания" стало лидирующим экспортером калия в Бразилию, заняв около 30% рынка этой страны, по данным IFA (Международной ассоциации производителей удобрений). Об этом сообщили в пресс-службе БКК.
В Беларуси в I полугодии открыто 18 кризисных комнат для помощи жертвам домашнего насилия
03.09.2014
В Беларуси в первом полугодии текущего года открыто 18 кризисных комнат, сообщила главный специалист отдела народонаселения, гендерной и семейной политики Министерства труда и социальной защиты Елена Комлик.
Праздник-конкурс
03.09.2014
Около 120 человек примут участие в областном празднике-конкурсе художественного и декоративно-прикладного искусства для людей с ограниченными возможностями "Солнечный мир для всех" 5 сентября в Витебске. Об этом сообщили в Витебском областном краеведческом музее.
В Брестской крепости планируют периодически проводить бесплатные экскурсии для студентов и учащихся
03.09.2014
В мемориальном комплексе "Брестская крепость-герой" прорабатывают вопрос организации периодического бесплатного экскурсионного обслуживания групп студентов и учащихся. Об этом сообщил директор комплекса Григорий Бысюк.

НОВОСТИ МИНСКАЯ ОБЛАСТЬ

Кинотеатр
04.09.2014
Кинотеатр "Москва" станет новой фестивальной площадкой Минского международного кинофестиваля "Лістапад". Здесь пройдут торжественные церемонии открытия и закрытия 21-го по счету форума. Об этом сообщили организаторы.
Католики смогут смотреть в интернете трансляции воскресных служб из двух минских приходов
04.09.2014
Католики Беларуси смогут смотреть в интернете трансляции воскресных служб из двух минских приходов, в Римско-католической церкви (РКЦ) в Беларуси.
В минском торговом центре изъяли контрабандные овощи и фрукты на Br100 млн
04.09.2014
Сотрудники финансовой милиции изъяли более 4 т фруктов и овощей, нелегально ввезенных на территорию Беларуси. Об этом в пресс-службе Комитета государственного контроля.

НОВОСТИ В МИРЕ

Порошенко обсудил с Меркель план мирного урегулирования на Донбассе, который может стать основой для переговоров в Минске
04.09.2014
Президент Украины Петр Порошенко провел телефонные консультации с канцлером Германии Ангелой Меркель, они обсудили усилия для достижения мира на Донбассе. Об этом сообщает пресс-служба Порошенко.
Пан Ги Мун приветствует переговоры о реализации плана мирного урегулирования конфликта в Украине
04.09.2014
Генеральный секретарь ООН Пан Ги Мун воодушевлен продолжающимися обсуждениями между президентами Украины и России, сообщает БЕЛТА со ссылкой на Центр новостей ООН.
Порошенко рассчитывает на начало 5 сентября мирного процесса
04.09.2014
Президент Украины Петр Порошенко надеется, что на следующей встрече трехсторонняя контактная группа начнет переговоры о процессе мирного урегулирования ситуации в Донецкой и Луганской областях. Такая информация размещена на официальном сайте главы украинского государства.
все новости

Курсы валют НБРБ

Доллар США: 10430 Br

Евро: 13700 Br

Российский рубль: 280 Br

Погода

2 сентября. +16...+31.

Облачно с прояснениями, преимущественно без осадков.

Ветер северный 4 - 9 м/с

ОПРОС

На чем вы никогда не будете экономить?
© Газета "Мінская праўда" (2008-2010)
Свидетельство о регистрации №1138, 29 января 2010 года.
info@minpraud.by
RATING ALL.BY