Слава и Честь

В рамках празднования 1025-летия Крещения Руси Патриарх Московский и всея Руси Кирилл вручил высокую награду председателю Минского областного исполнительного комитета Борису Батуре — орден "Славы и Чести" третьей степени.

75-летие Минской области

Ждём сообщений

Отправьте эсэмэску в областную газету «Мінская праўда» на «горячий телефон» (8-044) 551-02-59 (Velcom). Поделитесь с нами чем-то интересным, что вы заметили вокруг себя, что вас взволновало и достойно внимания СМИ.

Уважаемые читатели!
Наш сайт переехал на новую площадку – www.mpravda.by
6 сентября 2014 года в Заславле в День белорусской письменности был презентован новый интернет-портал «Мінскай праўды».
По старому адресу www.minpraud.by можно ознакомиться с архивом публикаций за 2008-2014 годы.

Поиск:
Архив
Правительство
Событие
Подробности
АПК
ЗА ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ
По поводу
День десантников
Жыццевае
Поздравляем!
Сегодня
SMS-новости

ПРИЛОЖЕНИЯ


Все приложения
01 августа 2013  №126-127

01 августа 2013
Первая полоса

Традыцыі кожнага народа складаюцца вякамі, тысячагоддзямі і перадаюцца з пакалення ў пакаленне як неад’емная частка ўкладу жыцця чалавека. У іх — мудрасць, веды, жыццёвы вопыт бацькоў, дзядоў і прадзедаў, абрады, звычаі, прыкметы, павер’і.

У аграгарадку Ілья, што ў Вілейскім раёне, у Дзень святога Іллі Прарока, нават нягледзячы на пару жніва, не працуюць. 2 жніўня людзі з самай раніцы моляцца ў царкве, а пасля абеду збіраюцца разам, каб адзначыць свята населенага пункта. Традыцыя даўняя. Ніхто не памятае, калі яна ўзнікла і адкуль прыйшла. Магчыма, ад продкаў. І сёння, калі ў гэты дзень навальніца, вяскоўцы кажуць: "То ж святы Ілля на калясніцы скача і карае за вялікія грахі".

А яшчэ сцвярджаюць, што святы Ілля лета канчае, жніво пачынае, копы лічыць, стагі стаўляе, у ваду лёду кідае. З усім гэтым згодны і Іван Рудніцкі, мясцовы старажыл, якому ў снежні споўніцца 95 гадоў. Абвяргае толькі ўсім вядомае "Ілля наробіць гнілля". Бо надвор’е ў гэты дзень бывае рознае.

"Калі задажджыцца, а калі і сонца з раніцы да вечара прыпякае, — дзеліцца ён назіраннямі. — Можаце мне верыць, я ў гэтым мястэчку ўсё жыццё пражыў. Вось і заўтра збіраюся схадзіць у царкву, а пасля яшчэ на свята, якое будуць ладзіць культработнікі. Якія мае гады, за дзень усюды спраўлюся".

Іван Пятровіч на ўзрост не скардзіцца. Жартуе, усміхаецца, успамінае сваю маладосць. Кажа, што за польскім часам скончыў сем класаў мясцовай школы. У 1939-м ужо працаваў: адразу бухгалтарам, пасля — майстрам. Праз два гады забралі хлопца ў армію. Там і застала вайна. Перамогу сустрэў у шпіталі на Урале, дзе ляжаў з пераламаным пазваночнікам. Тым не менш змог стаць на ногі. Вярнуўся ў родную Ілью, ажаніўся, пабудаваў побач з бацькавай хатай дом сабе. Разам з жонкай выгадавалі дачку і сына. З ім і нявесткай Тамарай жыве цяпер.

Кожны год напярэдадні 9 Мая апранае свой выхадны касцюм і ідзе на мітынг. Прызнаецца, момант гэты для яго цяжкі: успамінае родных, блізкіх, аднавяскоўцаў і сяброў, якія не вярнуліся з вайны. І ў той жа час удзячны сённяшняму пакаленню, што не забывае пра іх подзвіг, здзейснены ў імя Перамогі, у імя мірнага жыцця.

Старажыл кажа, што іх вёска, якая некалькі год таму стала аграгарадком, расце і прыгажэе. Людзі тут жывуць адкрытыя, працавітыя. Кожны стараецца, каб і дом быў дагледжаны, і двор прыбраны, каб можна было паўдзельнічаць у конкурсе на лепшую сядзібу. Тут жа куды ні кінь вокам — кветкі ды клумбы.

Казка жыве і ў двары Людмілы і Сяргея Шушкевічаў, сядзіба якіх прызнана самай лепшай у аграгарадку. Прыгожы калодзеж, масток цераз невялічкую сажалку, у якой плаваюць качкі, альтанка, арэлі, млын — усё зроб­лена рукамі гаспадароў. "Без работы я сядзець не ўмею, — прызнаецца жанчына. — Цэлы дзень корпаюся то ў кветніках, то ў агародзе. І не стамляюся".

Людміла кажа, што раней у іх перад домам былі градкі, дзе яны вырошчвалі буракі, моркву, агуркі, капусту. А пасля яна неяк непрыкметна для сябе пачала адваёўваць у іх тэрыторыю. Адразу кветкі садзіла толькі ля вуліцы. Пасля да тых вузенькіх палосачак пачала кожны год далучаць па пядзі зямлі. Праз нейкі час усю агародніну "перасялілі" з мужам на іншы ўчастак. І цяпер і сям’я, і прахожыя любуюцца рукатворнай прыгажосцю. "Кветкі ў мяне цвітуць з ранняй вясны да самай восені, — усміхаецца гаспадыня. — Я яшчэ з зімы прадумваю, пралічваю, як іх лепш пасадзіць, размеркаваць. Хочацца ж, каб адны адцвіталі, а на змену ім распускаліся другія".

У аграгарадку Ілья, першае ўпамінанне аб якім датавана 1473 годам, жывуць на сённяшні дзень 1.214 чалавек. Стаіць ён на беразе ракі Ілія, адсюль, як сцвярджаюць мясцовыя жыхары, і назва. 540 год таму гэта быў двор, які ў 1564-м стаў мястэчкам. Да канца ХVII стагоддзя ім валодалі магнаты Глябовічы, затым — князі Друцкія-Сакалінскія і графы Салагубы.

Ян Салагуб прадаў Ілью Міхалу Клеафасу Агінскаму, але за ўдзел у паўстанні 1794 года ўсе яго маёнткі перайшлі ў расійскую казну. У хуткім часе Кацярына ІІ падарыла Ілью графу Салтыкову, прэзідэнту Ваеннай калегіі. У руках прыватных асоб мястэчка знаходзілася да паўстання 1830—1831 гадоў.

У гэты час, а калі больш дакладна, — у 1828-м, была тут пабудавана і царква Святога Прарока Іліі, якой заўтра спаўняецца 185. Мясцовыя вернікі кажуць, што за сваю гісторыю яна не зачынялася ні разу. Працавала да вайны, ішлі ў ёй службы і ў час страшнай навалы. Старэнькая, драўляная, нейкім незразумелым чынам выжыла яна і ў ­1950-я гады, калі вялася актыўная барацьба з рэлігіяй. Новы храм, пабудаваны ў вёсцы ў 1938-м, разабралі. А гэтую царкву, у надзеі, што разваліцца сама, пакінулі. "Па Божай літасці яна засталася, а дзякуючы мясцовым людзям і іерэю прыхода Андрэю Швяцову — набыла новае жыццё", — расказвае прыхаджанка Вера Берман, царкоўны касір. Пакуль бацюшка хварэе, кожны дзень прыходзіць, прыглядае за святыняй. Кажа, што на малебны сюды збіраюцца ў асноўным пажылыя людзі. Моладзь наведваецца ў вялікія святы альбо ў дзень вяселля. Не так даўно павянчалася тут з мужам, Іванам Іосіфавічам, і сама Вера Георгіеўна. Разам яны пражылі 50 гадоў, і толькі ў дзень залатога вяселля адважыліся на адказны крок.

У апошнія гады сталі наведвацца ў царкву і людзі з суседніх вёсак, раёнаў. Ідуць і едуць яны на паклон да старажытнай іконы Божай Маці, якая, паводле слоў Веры Берман, мае вялікую сілу.

Старшыня Ільянскага сельвыканкама Мікалай Русак падкрэслівае, што жывуць людзі ў аграгарадку добра, тут створаны ўсе неабходныя ўмовы. Працуюць дзевяць магазінаў, паліклініка, бальніца, аптэка. Ёсць музычная і сярэдняя школа, вузел паштовай сувязі, аграрны каледж, сельскі Дом культуры, сіламі работнікаў якога падрыхтавана канцэртная праграма ў гонар 540-годдзя Ільі.

"Мая родная Ілья — край гасцінны, прыгожы" — такую назву мае заўтрашняе свята. Ушануюць на ім самага сталага і самага юнага жыхара. Адзначаць і лепшую шматдзетную сям’ю, а таксама гаспадароў, якія праявілі фантазію ў афармленні сваіх сядзіб.

Будзе выступаць калектыў "Медуніца", якім кіруе дырэктар мясцовага Дома культуры Святлана Грабянёк. Разам з ёю на імправізаваную сцэну падымуцца хормайстар калектыву Антаніна Галубовіч, загадчыца Старынкаўскага сельскага клуба Алена Церах, Абадоўскага — Людміла Тонкавіч, а таксама самадзейныя артысты з Селішчаў. Жанчыны кажуць, што больш за ўсё іх слухачам падабаюцца народныя песні. Іх і будуць пры­свячаць сваім землякам, што шчыра працуюць на гэтай зямлі.

Вельмі шмат зрабілі для Ільі краязнаўца Уладзімір Кажамяка, загадчыца музея "Вілейшчына літаратурная", што працуе пры мясцовай школе, Роза Шэрая, а таксама дырэктар гэтай установы Ігар Юшко. Апеў у сваіх вершах краявіды, вуліцы і вулачкі старажытнага мястэчка і паэт Мікола Кутас. Яго жонка Галіна — таксама творчы чалавек. Піша вершы, кіруе народнай эстраднай студыяй аўтарскай песні "Імпэт".

Большасць песень "Імпэта" напісаны на вершы яе мужа і сына. "Але ёсць і на словы іншых аўтараў", — зазначае жанчына. Усяго ж у калектыву больш за паўсотні нумароў. З канцэртнымі праграмамі дзе толькі не выступалі: у Вілейцы, Маладзечне, Валожыне, Мінску. Дарэчы, у "Імпэта" з’явіўся малодшы брат — "Імпэт+". У гэтым калектыве спявае моладзь. "Юнакоў і дзяўчат таленавітых, адораных у нас вельмі шмат, — кажа Галіна Віктараўна. — Працую з імі з задавальненнем і радуюся, што расце цудоўная змена".

Дзеці ў аграгарадку Ілья нараджаюцца часта. На тэрыторыі сельсавета жывуць 138 шматдзетных сем’яў, у якіх выхоўваецца па трое, чацвёра, а то і пяцёра дзяцей. "Мы ім дапамагаем, — запэўнівае старшыня сельвыканкама Мікалай Русак. — У тым ліку і вырашаць праблемы з жыллём. Падбіраем участкі, рыхтуем пакеты дакументаў для банка, які выдзяляе льготны крэдыт. Не крыўдзім і іншых людзей. Хочуць будавацца — ствараем усе неабходныя ўмовы".

Дбаюць у сельвыканкаме і пра знешні выгляд аграгарадка, які ў 2011 годзе заняў адно з першых месцаў у Мінскай вобласці па добраўпарадкаванню. Работы не спыняюцца і цяпер. У бліжэйшы час Мікалай Русак плануе прывесці ў належны выгляд сквер ля аўтобуснага прыпынку, дзе калісьці стаяла царква. Адразу яго апрануць у металічную агароджу, пасля паставяць лавачкі, установяць праваслаўны крыж у памяць аб сцёртай з твару зямлі святыні і памятны камень з датай заснавання мястэчка — 1473 год. А яшчэ там будуць радкі:

Праз віхуру нялёгкіх гадоў

Мы ідзём пераможна і годна.

І свой край, край палёў і лугоў,

Называем Ільяншчынай горда.
 
 
 
 

Марына СЛІЖ.
Фота Анатоля БАСАВА.
Комментариев: 0
Добавить комментарий
Имя


ОрганыСайтМинский
МинистерствоНациональныйИнтернет-портал
РегиональныйИнтернет-порталРадио
ПрисоединяйтесьПрисоединяйтесьПрисоединяйтесь

НОВОСТИ В БЕЛАРУСИ

Средний чек туриста посчитают в Беларуси
04.09.2014
В Беларуси внедрят сателлитные (вспомогательные) счета в туризме. Об этом сообщил директор департамента по туризму Минспорта и туризма Вадим Кармазин.
Около Br2 млрд выделено на разработку первой очереди проекта реконструкции Старого замка в Гродно
04.09.2014
Около Br2 млрд выделено на разработку проекта реконструкции Старого замка в Гродно. Об этом сообщила главный специалист главного управления идеологической работы, культуры и по делам молодежи Гродненского облисполкома Оксана Коханова.
БКК стала лидирующим поставщиком калия в Бразилию, заняв 30% рынка
04.09.2014
ОАО "Белорусская калийная компания" стало лидирующим экспортером калия в Бразилию, заняв около 30% рынка этой страны, по данным IFA (Международной ассоциации производителей удобрений). Об этом сообщили в пресс-службе БКК.
В Беларуси в I полугодии открыто 18 кризисных комнат для помощи жертвам домашнего насилия
03.09.2014
В Беларуси в первом полугодии текущего года открыто 18 кризисных комнат, сообщила главный специалист отдела народонаселения, гендерной и семейной политики Министерства труда и социальной защиты Елена Комлик.
Праздник-конкурс
03.09.2014
Около 120 человек примут участие в областном празднике-конкурсе художественного и декоративно-прикладного искусства для людей с ограниченными возможностями "Солнечный мир для всех" 5 сентября в Витебске. Об этом сообщили в Витебском областном краеведческом музее.
В Брестской крепости планируют периодически проводить бесплатные экскурсии для студентов и учащихся
03.09.2014
В мемориальном комплексе "Брестская крепость-герой" прорабатывают вопрос организации периодического бесплатного экскурсионного обслуживания групп студентов и учащихся. Об этом сообщил директор комплекса Григорий Бысюк.

НОВОСТИ МИНСКАЯ ОБЛАСТЬ

Кинотеатр
04.09.2014
Кинотеатр "Москва" станет новой фестивальной площадкой Минского международного кинофестиваля "Лістапад". Здесь пройдут торжественные церемонии открытия и закрытия 21-го по счету форума. Об этом сообщили организаторы.
Католики смогут смотреть в интернете трансляции воскресных служб из двух минских приходов
04.09.2014
Католики Беларуси смогут смотреть в интернете трансляции воскресных служб из двух минских приходов, в Римско-католической церкви (РКЦ) в Беларуси.
В минском торговом центре изъяли контрабандные овощи и фрукты на Br100 млн
04.09.2014
Сотрудники финансовой милиции изъяли более 4 т фруктов и овощей, нелегально ввезенных на территорию Беларуси. Об этом в пресс-службе Комитета государственного контроля.

НОВОСТИ В МИРЕ

Порошенко обсудил с Меркель план мирного урегулирования на Донбассе, который может стать основой для переговоров в Минске
04.09.2014
Президент Украины Петр Порошенко провел телефонные консультации с канцлером Германии Ангелой Меркель, они обсудили усилия для достижения мира на Донбассе. Об этом сообщает пресс-служба Порошенко.
Пан Ги Мун приветствует переговоры о реализации плана мирного урегулирования конфликта в Украине
04.09.2014
Генеральный секретарь ООН Пан Ги Мун воодушевлен продолжающимися обсуждениями между президентами Украины и России, сообщает БЕЛТА со ссылкой на Центр новостей ООН.
Порошенко рассчитывает на начало 5 сентября мирного процесса
04.09.2014
Президент Украины Петр Порошенко надеется, что на следующей встрече трехсторонняя контактная группа начнет переговоры о процессе мирного урегулирования ситуации в Донецкой и Луганской областях. Такая информация размещена на официальном сайте главы украинского государства.
все новости

Курсы валют НБРБ

Доллар США: 10430 Br

Евро: 13700 Br

Российский рубль: 280 Br

Погода

2 сентября. +16...+31.

Облачно с прояснениями, преимущественно без осадков.

Ветер северный 4 - 9 м/с

ОПРОС

На чем вы никогда не будете экономить?
© Газета "Мінская праўда" (2008-2010)
Свидетельство о регистрации №1138, 29 января 2010 года.
info@minpraud.by
RATING ALL.BY